+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

За чысціню Белага возера

Каля 600 подпісаў за чысціню Белага возера ў Белаазёрску сабралі актывісты кампаніі «Гавары праўду». З іх словаў, у адказных за возера мясцовых уладаў няма сродкаў на падтрыманне санітарна-гігіенічных нормаў на гэтай тэрыторыі.

З подпісамі з мэтаю вырашэння гэтай праблемы актывісты звярнуліся ў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт.

Неабходнасць звароту ўвагі на такога кшталту праблему патлумачыў актывіст кампаніі «Гавары праўду» Валянцін Лазарэнкаў:

— Тры месяцы вырашалі, чыя гэта тэрыторыя. Потым знайшлі, што гэта Пескаўская тэрыторыя, а ў іх няма грошай. На гэтым усё і скончылася. Бярозаўская экалагічная і прыродаахоўная службы таксама нічога не могуць зрабіць. Ніяк не вырашаецца гэтая простая, на мой погляд, праблема. Сёння мы ужо звярнуліся да ўлад абласных. Праблема сённяшняга дня — гэта і праблема ЖКГ. Куды трапляюць людскія грошы?

На думку Валянціна Лазарэнкава, частка адказнасці за экалогію Белага возера ляжыць на плячах людзей, якія на ім адпачываюць. Але і ўлады, са словаў актывіста, павінны клапаціцца пра чысціню дадзенай мясцовасці.

Радые Рацыя

18 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета