+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

За год у новым мікрараёне Гомеля з’явіліся толькі шапік, банкамат і зберкаса

У новым гомельскім мікрараёне за год пабудавалі ўсяго тры аб’екты сацыяльнай інфраструктуры.

Гэта банкамат, паштовы шапік і зберкасу. Астатнія аб’екты ўлады паабяцалі дабудаваць, але не ўдакладнілі тэрміны іх з’яўлення.

Як паведаміў прадстаўнік “Гавары праўду” у Гомелі Валеры Сляпухін, у новым мікрараёне №104 дагэтуль няма дзіцячай дашкольнай установы, школы, аптэкі, паліклінікі і ўстановаў культуры і адпачынку. Цэлы год актывісты кампаніі вядуць перапіску з чыноўнікамі аб развіцці сацыяльнай інраструктуры. Пра вынікі гэтай працы, прадстаўнікі “Гавары праўду” праінфармавалі жыхароў 104-га мікрараёну.

Паводле Валеры Сляпухіна, жыхары 104-га мікрараёну станоўча ўспрынялі той факт, што іх праблемамі займаюцца грамадскія актывісты. Прадстаўнікі “Гавары праўду” будуць і надалей працягваць змагацца за развіццё сацыяльнай інфраструктуры ў гомельскім мікрараёне.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя


25 марта 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета