+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

За каго прагаласавала Таццяна Караткевіч

На выбарчым участку па Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 97 у Мінскім каледжы мастацтваў выбаршчыкаў прывабліваюць гучнай музыкай. Галасуюць пад “Кіно” і “Aerosmith”.

На выбарчым участку ў Каледжы мастацтваў на дзясятую гадзіну ранку працуюць 6 назіральнікаў. Двое ад “Белай Русі”, астатнія — ад працоўных калектываў. А ў буфеце прапануюць каву і піва з гарэлкай. Бутэлька — усяго за 33 тысячы рублёў.

Да стэнда з кандыдатамі падыходзіць бабуля, учытваецца ў інфармацыю.

“Чытаю, за каго галасаваць, але я нікога не ведаю. Добра, вось гэты спадабаўся. Ведае законы”, — паказвае бабуля на аднаго з чатырох кандыдатаў, які працуе ў судовай сістэме.

На гэтым ўчастку каля 2600 выбаршчыкаў. Пятая частка ўжо прагаласавала датэрмінова.

З кабінкі для галасавання выходзіць дзяўчына. Да дня выбараў пра кандыдатаў нічога не ведала. Марыя галасуе… за былога калегу па працы.

Марыя: “З выбарам вызначылася не адразу. Вось, пабачыла, што чалавек у ЖЭСе працуе, сама там працавала”.

Пра двух байкотчыкаў, якія зняліся на яе акрузе, дзяўчына не чула. За дэбатамі і тэлевыступамі не сачыла.

За ёй рушыць галасаваць рабочы з мясцовай крамы — Віталь. За кандыдатамі сачыў, але пра байкотчыкаў не чуў. Датэрмінова не пайшоў, бо працаваў.

Віталь: “У мяне ж праца кожны дзень. А сёння — выхадны. Ужо ж была рэклама, ведаў, што як”.

На выбарчым участку ў каледжы галасуе кандыдат ад “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч. Яе самой у спісе няма, балатуецца па іншай акрузе. Аддае свой голас за… прадпрымальніка.

“Ён цікавы, распрацаваў свой сайт. У яго ёсць праграма дзеянняў супраць алкагалізму, ладзіць гуманітарныя акцыі”, — расказвае Таццяна.

На ўчастках, дзе яна абіраецца, выставілі сваіх назіральнікаў.

“У нас 33 участкі для галасавання, і на 20 з іх у нас па некалькі назіральнікаў. На дзевяці няма маіх назіральнікаў, але ёсць назіральнікі ад АГП”, — кажа кандыдат.

На шчыры падлік галасоў яна не спадзяецца і плануе… далей працаваць з людзьмі.

“Улада паказала, што яна хвалюецца. Сёння ўжо тэлефанаваў адзін выбаршчык. Пытаў, дзе мяне можна знайсці пасля выбараў. І мы кажам, што мы застаёмся, нягледзячы на тое, будзем дэпутатамі ці не”, — гаворыць Таццяна.

Крыніца: Еўрарадыё

23 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета