+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

За „Народны рэферэндум” на Берасцейшчыне сабрана больш 10 тыс. подпісаў

Больш за дзесяць тысяч подпісаў у падтрымку ’’Народнага рэферэндуму’’ сабрана ў Берасцейскай вобласці.

Пра гэта паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі ’’Гавары Праўду’’ на Берасцейшчыне Ігар Маслоўскі. Са словаў палітыка, пасля апошніх падзеяў у краіне і пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча грамадзян, людзі сталі праяўляць большую цікаваць да ініцыятывы па правядзенню рэферэндума:

— Зараз подпісы пачалі збірацца лепей, таму што людзі разумеюць, што, такія важныя пытанні – як адукацыя, ахова здароўя – іх узровень пагаршаецца. Улады плануюць гэтыя сферы рабіць больш камерцыйнымі, і таму, на працэнтаў 5-7, павысілася актыўнасць тых, хто ставіць подпісы.

Агулам па рэспубліцы ўжо сабрана каля 80-ці тысяч подпісаў. Першая частка подпісаў, роўная 50-ці тысячам, ужо была накіравана да Палаты прастаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Для афіцыйнага правядзення рэферэндуму на рэспубліканскім узроўні неабходна сабраць 400 тысяч подпісаў. Кампанія – доўгатэрміновая, і збор подпісаў пад зваротам плануецца яшчэ на некалькі год.

«Беларускае Радыё Рацыя«

16 января 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі