+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

За што трэба плаціць хвораму ў бальніцы?

Брэсцкая абласная бальніца ўсё больш нагадвае гандлёвую лаўку. Пацыенту трэба прама ў аддзяленні перад аперацыяй забяспечыць сябе і аперацыйную брыгаду аднаразавым адзеннем за 270 тысяч рублёў. За медычныя матэр’ялы плаці, за паслугі, нават калі маеш накірунак, плаці.

Гэта вельмі абурае хворых:

Рыхтаваць грошы трэба для таго, каб перад тым, як ісці ў аперацыйную, мяне апранулі ў аднаразовае адзенне. І што гэта такое, калі сёння кожная капейка на ўліку. Кошты шалёныя. А ў нас жа бясплатная медыцына. І як гэта разумець, вось гэтую вопратку? Яна павінна быць бясплатнай. Акрамя таго, мне сказалі, што пасля аперацыі трэба яшчэ заплаціць за тыя медычныя матэрыялы, якія пойдуць на аперацыю. Усё жыццё я праработала, плаціла падаткі, якія ішлі таксама на ахову здароўя. А ў выніку аказалася – плаці, плаці і плаці.

Па словах людзей, у абласной бальніцы парушаюць і Пастанову № 963, у якой сказана, што калі хворы мае накірунак, дапамога аказваецца бясплатна. Што пацвердзіла і намеснік галоўнага бухгалтара абласной аховы здароўя Валянціна Падліпская. Аплата адзення для аперацыі таксама дабраахвотная справа. А вось калі хочаш лепшыя медматэр’ялы – плаці, як кажа Падліпская.

Крыніца: Радыё Рацыя

5 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Андрей Дмитриев говорит правду Пауку