+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

ЗАКЛІК ДА САЛІДАРНАСЦІ ДЫ НЕАБЫЯКАВАСЦІ. У сталіцы падалі заяўку на пікет наконт палітвязняў

Гэта зрабіў каардынатар кампаніі «Гавары праўду–Грамадзянская дамова» ў Мінску Юрый Салодкі.

Па словах арганізатара, мэтаю пікета з’яўляецца напамін грамадству пра людзей, якія знаходзяцца ў вязніцы з прычыны сваіх палітычных поглядаў і актыўнай пазіцыі ў пытаннях праваабароны.

«Нажаль, сёння ў Беларусі большасць людзей не ведае пра наяўнасць палітычных зняволеных у краіне. А некаторыя, якія нават ведаюць, робяць выгляд, што такой праблемы не існуе. Мы будзем нагадваць як мага часцей пра такіх змагароў, як Бяляцкі, Дашкевіч, Статкевіч і іншыя, праз пікеты і ўлёткі. Я лічу абавязкам кожнага сумленнага беларуса падтрымліваць палітзняволеных. Хто як можа: раздрукуе ўлётку і раскіне ў доме, напіша ліст, павіншуе са святамі», – заклікае да салідарнасці ды неабыякавасці Юрый Салодкі.

zapraudu.info

 

23 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі