+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Замест рэстарана – музей памяці рэпрэсаваных

Мінскія абласныя ўлады чарговы раз уражваюць сваімі будаўніча — інвестыцыйнымі праектамі.

То Кітайска — Беларускі індустрыялбны парк пад Смалявічамі, то забаўляльны комплекс пад бокам да месца, дзе пахаваны незлічоныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў.

Зразумела, што такія вось «ініцыятывы, менавіта будоўля рэстарана ў Курапатах, ўсіх абурыла. Таму кампанія «Гавары праўду» лічыць, што зараз важна прапанаваць варыянт, які дазволіць пазбегнуць чарговай памылкі.

«Гавары праўду” звянулася да Мінскага абласнога выканаўчага камітэта з прапановай тэрмінова ўступіць у перамовы з прадстаўнікамі кампаніі, якой была выдзелена зямля пад забудову з прапановай зваротнага выкупу або прадастаўлення іншага падобнай пляцоўкі.

Нагадаем, што ўлады выкарысталі такую тактыку пры спрэчцы з кампаніяй Макдональдс.

Пабудаваныя ўжо памяшканні можна выкарыстаць для стварэння музея рэпрэсій і памяці рэпрэсаваных.

Гэты зварот мы адправілі аблвыканкаму ў электронным выглядзе.

Калі вы таксама падтрымліваеце ідэю стварэння музея памяці рэпрэсаваных, то можаце скапіяваць тэкст звароту і адправіць па адрасе: E-mail: pisma@minsk-region.gov.by

Нагадваем і адрас: 220030 г.Мінск, вул. Энгельса 4, тэл. (017) 500-41-25

Памятайце, электронныя звароты маюць афіцыйную сілу. Вы таксама можаце падтрымаць нас, размясціўшы гэту прапанову на старонках сваіх блогаў і сацыяльных сетак.

Дзякуй неабыякавым людзям!

zapraudu.info

26 октября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета