+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Замежны доўг Беларусі падабраўся да катастрафічных 100% ад ВУП

ВУП расце, але даляр расце яшчэ хутчэй.

Белстат апублікаваў апошнюю статыстыку: валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-кастрычнік вырас на 7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года (бурныя апладысменты Усебеларускага народнага сходу) і склаў 216,8 трыльёнаў рублёў.

Значыць, ВУП за год складзе трохі больш за 300 трыльёнаў рублёў.

Гэта, у сваю чаргу, азначае, што па стане на пачатак 2012 года

ВУП у даляравым выражэнні скароціцца з леташніх 54 мільярдаў даляраў да ўсяго 33–35 мільярдаў сёлета (падзенне на 40% — настолькі ж рэкорднае, як і наша дэвальвацыя).

Афіцыйная статыстыка за 2011 год такога падзення не пакажа, бо гадавы ВУП у даляравым эквіваленце лічыцца на аснове гадавога сярэднеўзважанага курса рубля. Гэты курс значна ніжэйшы за рынкавы курс рубля: улады доўгі час трымалі курс Нацбанка нізкім. Для прыкладу, сярэдні афіцыйны курс рубля ў адносінах да даляра ў перыяд студзень – кастрычнік склаў 4 085.

Апошнія вядомыя нам лічбы замежнай запазычанасці — з лета. Валавы (г.зн. і дзяржаўны, і прыватны разам) замежны доўг Беларусі за першае паўгоддзе 2011 года павялічыўся на 4,7 млрд долараў, або 16,5%. На 1 ліпеня ён дасягнуў 33,1 млрд долараў. Можна меркаваць, што па выніках года, з улікам новых запазычанняў, ён дасягне прыкладна 35 мільярдаў даляраў.

Такім чынам,

ад пачатку 2011 года замежная запазычанасць Беларусі перасягне пагрозлівую рысу 100% ад ВУП. Асноўны цяжар выплат па ранейшых лукашэнкаўскіх пазычаннях прыпадае на 2012–2013 гады.

Яны могуць аказацца цяжкімі для дзяржаўнага бюджэту.

Сяргей Гезгала, «Наша Ніва»

14 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета