+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Заява ініцыятараў “Народнага рэферэндума: змова прэзідэнтаў, а не саюз народаў

Заява ініцыятараў “Народнага рэферэндума(Рух «За Свободу», «Гавары праўду», Партыя БНФ, БСДП (Грамада), Партыя свабоды и прагреса).

29 траўня ў Астане кіраўнік Беларусі разам з кіраўнікамі Расіі і Казахстана  падпісаў дамову пра стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза.

Ні адзін з 126 дакументаў, якія складаюць дамову і кожны з якіх падпісаў асабіста Лукашэнка, ніхто з грамадзянаў Беларусі  не чытаў.  Не было ні грамадкіх слуханняў, ні дэбатаў у прэсе і парламенце. Не ведаюць, што падпісалі кіраўнікі іх краінаў ні грамадзяне Расіі, ні грамадзяне Казахстана. З гэтага вынікае, што створаны не саюз народаў, а хаўрус кіраўнікоў, па сутнасці — змова.

У гэтакіх патаемных дзеяннях Мы, ініціатары “Народнага рэферэндума”,  бачым ігнараванне інтарэсаў народа, небяспеку для Беларусі, перш за ўсе да яе незалежнасці.

У інтарэсах Беларусі не змяншаць, а павялічваць сувязі з Еўрапейскім Саюзам, які з’яўялецца найлепшым партнёрам на шляху мадэрнізацыі, развіцця эканомікі і мірных пераменаў ў краіне. Дабрабыт беларусаў можна быць забяспечаны толькі калі будзе больш Еўропы ў Беларусі. Шляхам еўзразійскай змовы дабрабату для людзей і самастойнасці для краіны забяспечыць немагчыма.

Мы прапануем іншы шлях.

Шлях “Народнага рэферндума”, які базуецца на павазе да меркавання народа, на ўдзеле грамадства ў прыняцці лёсавызначальных для краіны рашэнняў.

2 июня 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі