+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Заява лідэраў “Народнага рэферэндуму” ў звязку з падзеямі ва Ўкраіне

Шмат хто з беларусаў з трывогай назірае за падзеямі ў суседняй, блізкай не толькі геаграфічна Ўкраіне. І мае надзею, каб усё ў братоў-украінцаў найхутчэй вырашылася шляхам кампрамісу і поўнай перазагрузкі ўлады. Бо досыць грамадзянскага супрацьстаяння, досыць гвалту, досыць ахвяраў!

nr

Але выправіцца сітуацыя павінна па волі народа, бо народ — улада. І цяперашняя сітуацыя там утварылася, таму што высокія начальнікі і алігархі якраз ігнаруюць  галоўнае, на чым грунтуецца Канстытуцыя.

Народ мае права і на годны ўзровень жыцця, і элементарна на павагу да сябе, на свабоду думкі і слова.

Сочачы за тым, што адбываецца ва Ўкраіне, шмат хто з нас параўноўвае сітуацыі ў іх і ў нас.

Хіба ў нас чыноўнікі клапоцяцца пра беларусаў? Хіба ў Беларусі непатрэбная перазагрузка ўлады? Хіба ад добрага жыцця сотні тысяч беларусаў працуюць за мяжой? Чаму ў нас з вамі не  пытаюцца, ці будаваць АЭС, ці ўводзіць падатак на аўтамабілі? Чаму нам нават на самым пярэдадні дэвальвацыі хлусяць, што яе ні ў якім разе не будзе? Чаму на тэлебачанні культ асобы і адна, ягоная, думка?

Часта сваімі непрафесійнымі і нахабнымі дзеяннямі ўлада выклікае незадаволенасць народа, але тут жа ставіць пад забарону права выказаць гэтую справядлівую незадаволенасць, выказаць сваю пазіцыю.

Мы патрабуем правесці «Народны рэферэндум», на якім народ сваім рашэннем вызначыць далейшае развіццё краіны. «Народны рэферэндум» — гэта ваша законнае права выказацца, права быць пачутым, гэта ваш заслужаны шанец на перамены, на вяртанне павагі да сябе з боку ўлады, на магчымасці ў надзейнай дзяржаве.

Мы, ініцыятары «Народнага рэфрэндуму, выступаем за мірныя перамены ў Беларусі, за кансалідацыю нацыі на гэтым шляху!

 Ірына Вештард – БСДП (Г)

Аляксандр Мілінкевіч – Рух “За свабоду”

Уладзімір Навасяд – Партыя справядлівасці і прагрэсу

Уладзімір Някляеў – кампанія “Гавары праўду”

Аляксей Янукевіч – Партыя БНФ

12 февраля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі