+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Заява з нагоды гадавіны прыняцця Декларацыі аб Дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

З нагоды 22-ой гадавіны прыняцця Вярхоўным Саветам БССР тексту «Декларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце» краіны 27 ліпеня 1990 года прэтендэнтамі на дэпутацкі мандат, падтрыманых кампаніяй «Гавары праўду», была прынята наступная заява.

ЗАЯВА

27 ліпеня 1990 года дэпутатамі Вярхоўнага Савета 12-га склікання была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь – гістарычны дакумент, на падставе якога стала магчымым будаўніцтва Беларусі як незалежнай дзяржавы.

Пасля антыканстытуцыйнага рэферэндуму, праведзенага ў 1996 годзе, улада зрабіла ўсё, каб прынізіць значнасць Дэкларацыі, знішчыць памяць пра нацыянальную ідэю, закладзеную ў гэтым дакуменце. Нават святкаванне Дня незалежнасці перанесенае на іншы дзень.

Мы, претэндэнты на мандат дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, падтрыманыя грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду», падзяляючы прынцыпы кампаніі, закладзеныя ў «Грамадзянскай дамове»,  заяўляем:

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь была і ёсць найважным дакументам, найважкай падзеяй у гісторыі новай Беларусі, бо незалежнасць — найвышэйшая каштоўнасць беларускага народа, сімвал ягонага неад’емнага права рапараджацца сваім лёсам на сваёй зямлі.

Дзяржаўная незалежнасць немагчымая без няўхільнага захавання права народа на нацыянальную і культурную ідэнтычнасць і самавызначэнне.

Паўнавартасная рэалізацыя прынцыпаў дзяржаўнай незалежнасці немагчымая без права незалежных грамадзянаў выбіраць незалежных ад усяго і ўсіх, апроч волі выбарцаў, дэпутатаў незалежнага парламенту. Толькі дэмакратычная дзяржава, празрыстая для сваіх грамадзянаў, якая паважае іх правы, абароненая ад спробаў абмежавання суверэнітэту. Дыктатура — пагроза для незалежнасці, бо абсалютная ўлада абмяжоўвае ўсё, апроч сябе самой.

Мы заяўляем, што цалкам падзяляем ідэі і прынцыпы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь і, незалежна ад таго, будзем ці не будзем абраныя ў найвышэйшы заканадаўчы орган краіны, прыкладзем усе намаганні дзеля ўмацавання сапраўды незалежнай, дэмакратычнай Беларусі, дзеля правоў і свободаў усіх яе грамадзянаў.

zapraudu.info

 

27 июля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі