+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Збіты міліцыянтамі актывіст «Гавары праўду» атрымаў адказ з пракуратуры

Згодна адказу, падпісанага намеснікам транспартнага пракурора па Асіповіцкаму раёну А.Андрэюшковым, у дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі парушэнняў не выяўлена.

Нагадаем, Ігар Сімбіроў быў затрыманы і збіты міліцыянтамі і людзьмі ў цывільным у электрычцы Асіповічы-Менск 8 кастрычніка. Сімбіроў меўся ехаць на Народны сход.

За 3 хвіліны да адпраўлення электрычкі да яго падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі выйсці для асабістага дагляду. Сімбіроў адмовіўся падпарадкоўвацца прапановам міліцыянтаў, паколькі абавязаны падпарадкоўвацца толькі законным патрабаванням. Пасля чаго на Сімбірова напалі двое ў цывільным і пры дапамозе міліцыянтаў выцягнулі яго на перон, збілі і зацягнулі ў дзяжурную частку. Сімбірова зневажалі, падпалкоўнік транспартнай міліцыі Рогаль здзекваўся з беларускай мовы.

Праз тры гадзіны Сімбірова адпусцілі. У яго зафіксаваная чэрэпна-мазгавая траўма з дыягназам «ператрус галаўнога мозга». Сімбіроў звярнуўся са скаргай да намесніка транспартнага пракурора па Асіповічам А.Андрэюшкова. Той цягнуў з адказам больш месяца, пакуль Сімбіроў сам не прыйшоў і не забраў ягоную адпіску.

У сваёй адпісцы Андрэюшкоў абыходзіць факты, што да зневажання беларускай мовы падпалкоўнікам Рогалям, факт збіцця міліцыянтамі Сімбірова, маніпулюе фактамі і сцвярджае, што пашкоджанні галавы Сімбіроў нанес сабе сам.

Грамадскага актывіста Асіпоўшчыны Ігара Сімбірова перыядычна затрымоўваюць, абшукваюць і падвяргаюць розным правакацыям перад кожнай акцыяй апазіцыі. Усякі раз у дзеяннях асіповіцкіх міліцыянтаў адная схема: здзек з беларускай мовы Сімбірова, зневажанне і прыніжэнне асабістага гонару.

Сімбіроў неаднаразова звяртаўся са скаргамі на нізкую чалавечую і прафесійную культуру асіповіцкіх міліцыянтаў. Але рэакцыі на яго скаргі звычайна няма ніякай.

Рыгор Латышевіч

23 декабря 2011

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі