+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Збор подпісаў у падтрымку кампаніі “Народны рэферэндум” працягваецца

Больш за 8 тысяч подпісаў у падтрымку кампаніі “Народны рэферэндум” сабрана на Берасцейшчыне.

Такі вынік працы актывістаў кампаніі “Гавары Праўду!” і сябраў берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) за больш чым паўгода.

„Мы ня проста збіраем подпісы, а кожны дзень камунікуем з выбаршчыкамі, і высвятляем, якія пытанні іх найбольш турбуюць“, – расказвае палітык Ігар Маслоўскі:

— Не толькі сустрэчы, не толькі размовы з жыхарамі. Не толькі распаўсюджваем інфармацыю. Людзі да нас прыслухоўваюцца. Фактычна палова насельніцтва нас падтрымлівае ў гэтых пытаннях.

Сярод пытанняў “Народнага рэферэндуму” – неабходнасць бесплатнай медыцыны і адукацыі, забарона размяшчэння ваенных базаў іншых дзяржаваў на тэрыторыі Беларусі, пытанне еўраінтэграцыі, выбарнасць пасадаў у выканаўчых камітэтах і гэтык далей.

#рэферэндум

Беларускае Радыё Рацыя

13 сентября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі