+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Жарсці вакол Кітайскага тэхнапарку: «Сёння мы, а заўтра – Менск трапіць у кітайскі палон!» (відэа)

У Смалявічах у межах грамадскага абмеркавання адбылася сустрэча мясцовых жыхароў з распрацоўнікамі праекту «Генеральнага плану Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку».

Індустрыяльны парк мае паўстаць у Смалявіцкім раёне паміж Пятровіцкім вадасховішчам і Нацыянальным аэрапортам «Менск». На гэтай тэрыторыі плошчаю больш за 8 тыс гектараў на 50 гадоў уводзіцца адмысловы прававы рэжым. Паводле планаў, тут паўстануць хімічныя ды машынабудаўнічыя прадпрыемствы, на якіх будуць працаваць да 600 тысяч асобаў.

Жыхары ваколіцаў асцерагаюцца, што з будаўніцтвам прамысловых прадпрыемстваў значна пагоршыцца экалагічная сітуацыя ў рэгіёне. Апроч таго, некаторыя мясцовыя жыхары баяцца «аказацца ў рэзервацыі» праз вялікі наплыў кітайскіх працаўнікоў.

Крыніца: Белсат

18 апреля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам