+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Жыхары Мікашэвічаў змагаюцца за тэлефонную лінію

Жыхары 10-га мікрараёна Мікашэвічаў не могуць дамагчыся ад гарадскіх уладаў правядзення тэлефоннай лініі ў іх мікрараён. Яны лічаць такі факт, як адсутнасць тэлефоннай сувязі ў ХХІ стагоддзі, проста ганебным.

Таму накіравалі скаргу ў Лунінецкі райвыканкам, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў:

—  Мясцовая ўлада альбо не хоча вынонваць свае абавязкі, альбо не можа. Каб правесці тэлефонную сувязь у ХХІ стагоддзі, якую яны самі павінны былі даўно ўжо правесці, то трэба столькі папер спісаць, столькі дзвярэй паадчыняць…

mikashevichi_004

Лунінецкі райвыканкам адрэагаваў на скаргу жыхароў 10-га мікрараёна. Як паведаміла новая старшыня гарвыканкама Галіна Сацэвіч, у чацвер адбудзецца сход жыхароў, на якім будуць прысутнічаць намеснік старшыні райвыканкама, адпаведныя службы раёна і горада, каб адказаць на ўсе пытанні жыхароў:

—  Прапрацоўваюцца ўмовы правядзення тэлефоннай сувязі. У прынцыпе, жыхарам была прапанавана бесправадная тэлефонная сувязь, якая на сённяшні дзень больш актуальная і каштуе, магчыма, танней.

Паводле Леаніда Дубаносава, іх не задавальняе прапанова бесправадной тэлефоннай сувязі. Таму што яна не дае магчымасці мець інтэрнэт.

«Беларускае Радыё Рацыя», Мікашэвічы

23 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі