+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Жыхары Мікашэвічаў задаволеныя звальненнем старшыні гарвыканкама

Старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Анатоль Давыдовіч звольніўся з пасады, як прынята ў цяперашніх дзяржаўных структурах “па згодзе бакоў”.

Жыхары Мікашэвічаў вельмі задаволены такім, як кажуць, “жаданнем” Давыдовіча, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў:

— Думаю, што звальненне старшыні гарвыканкама Анатоля Давыдовіча звязанае з няўменнем своечасова вырашыць шэраг праблемаў, з якімі звяртаюцца грамадзяне Мікашэвічаў. Не зробленая дарога ў 10 мікрараёне. У Мікашэвічах няма нармальных дзіцячых пляцовак. Падвалы ў дамах ў занядбаным стане, не падразаюцца дэвы і так далей. Яго звальненне, мяркую,  звязанае ў тым ліку і з неэтычнымі паводзінамі ў працы з людзьмі.

Асабіста ў Леаніда Дубаносава засталіся непрыемныя ўспаміны пра паводзіны Давыдовіча ў час апошняй выбарчай кампаніі. Калі старшыня райвыканкама прылюдна, схапіўшы за грудкі на той час кандыдата ў дэпутаты гарсавета Дубаносава, выпхнуў яго за дзверы кабінета дырэктара Дома культуры пры ўзгадненні месца сустрэчы з выбаршчыкамі.

Беларускае Радыё Рацыя

8 ноября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам