+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Жыхары Вiцебску не задаволены станам медыцыны

У лістападзе былі падведзенны вынікі апытання, якое праводзілася у кастычніку актывістамі «Гавары праўду» і іншымі аганізацыямі у рамках кампаніі « Умесце за якасную медыцыну»

Падведзены вынікі апытання насельніцтва па якасці медыцынскага абслугоўвання, з чаго вынікае, што большасць апытаных не задаволена станам медыцыны ў абласным цэнтры — 36 адсоткаў. 30,6 адсоткаў хутчэй задаволена, 14,4 зусім не задаволеныя. Рэспандэнты адзначаюць, што медыцынскія работнікі ставяцца да іх з раздражненнем і абыякавасцю—43, 2 адсоткі, але 41,4 –- кажуць, што іх абслугоўваюць у паліклініках і лякарнях ветліва, уважліва. Пры тым, што 55,8 адсоткаў апытаных наведваюць медыцынскія ўстановы толькі некалькі разоў на год.

unnamed-4

З праблемаў называюць наяўнасць вялікіх чэргаў— 41,4 адсодкі; цяжкасці атрымаць кансультацыю вузкага спецыяліста—28,8; цяжкасці з атрыманнем накіравання—21,6; дрэнную арганізацыю працы рэгістратуры—18 адсоткаў. Усе 100 адсоткаў апытаных карысталіся коштавымі паслугамі. Галоўная прычына—доўга чакаць бясплатную паслугу, даследванне—36 адсоткаў; адсутнасць запатрабаваных паслуг у паліклініцы -– 27; не прапаноўвалі без аплаты—25,2. Аплочвалі людзі і агляд—45 адсоткаў, медыцынскія інструменты, прылады—50,4; лекі ў стацыянарах — 10,8.

Акрамя гэтага існуюць у Віцебску вялікія праблемы з пабудовай новых паліклінік, даўно запланаваных гарадскімі ўладамі (Білева, Поўдзень-7), рамонтам бальніцы№2, інфекцыйнай.
У верасні гарадскія ўлады моўчкі скарацілі фінансаванне на ахову здароўя на 30 адсоткаў.

Усё гэта вельмі непакоіць людзей. Таму і вырашана накіраваць дзейнасць кампаніі на вырашэнне гэтых праблем. Будуць складзены адмысловыя звароты ў Міністэрства аховы здароўя, гарадскі выканкам, замаўляцца пікеты, звароты да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, мясцовы Савет.

Калі разам мы будзем уладам нагадваць, што ўлада існуе для народа, то, магчыма, сітуацыя з якасцю медыцынскага абслугоўвання ў горадзе зменіцца да лепшага.

www.zapraudu.info

27 ноября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі