+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Жыхароў Берасцейшчыны хвалюе ахова здароўя, адукацыя і малы памежны рух

Ахова здароўя, адукацыя, змена заканадаўства, малы памежны рух – гэта найбольш актуальныя пытанні для жыхароў Берасцейшчыны.

У рамках кампаніі Народнага рэферэндуму было апытана каля тысячы грамадзянаў. Асноўныя пытанні, агучаныя людзьмі, былі перададзеныя ў менскі офіс.

Актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” Ігар Маслоўскіпатлумачыў, што тыя пытанні, які не ўвайшлі ў «Народны рэферэндум», будуць дапрацаваныя на лакальным узроўні:

— Гэтыя пытанні застаюцца ў нас на кантролі. Многія тычацца лакальных праблем – гэта, напрыклад, будаўніцтва устаноў аховы здароўя ці ўстаноў адукацыі, ці стан дарог. Гэта нашыя агульнагарадскія ці лакальныя кампаніі, якімі мы займаліся, зараз займаемся і будзем займацца. І мы людзям тлумачым, што гэта не агульнанацыянальныя пытанні, але з нашымі актывістамі ў рамках уласных кампаній у нашым горадзе будзем намагацца вырашыць гэтыя праблемы для людзей.

На рэспубліканскім узроўні ўжо сфармавана топ-дзесяць пытанняў, якія будуць вынесеныя на «Народны рэферэндум».

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце 

28 октября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі