+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Жыхары Глубокага не жадаюць жыць на савецкіх вуліцах

Жыхары Глыбокага ўжо другі раз за гэты год звярнуліся да мясцовых уладаў з просьбай перайменаваць некаторыя вуліцы горада.

Пад зваротам да ўладаў было сабрана некалькі дзясяткаў подпісаў грамадзян. Збор подпісаў праходзіў па ініцыятыве актывістаў кампаніі “Гавары праўду” і БХД. Гэта ўжо другі зварот да ўладаў, на першы быў атрыманы адказ, што на гэта няма сродкаў.

Шмат хто з глыбачан з гэтым не згодны, бо на гэта патрэбныя не такія ўжо вялікія сродкі. Цікавы факт, самая доўгая вуліца Глыбокага — Савецкая пачынаецца судом і заканчваецца турмой. Дарэчы, у ёй зараз знаходзіцца лідар Маладога фронту Зміцер Дашкевіч.

Глыбоцкія актывісты спадзяюцца на тое, што ініцыятыва змены савецкіх назваў вуліц будзе падхоплена ў іншых рэгіёнах. Бо толькі разам можна дамагчыся станоўчага вырашэння гэтага пытання.

Еўрарадыё

22 декабря 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета