+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Жыхары Віцебшчыны падпісваюць «Грамадзянскую дамову»

У траўні ў грамадскую прыёмную «Гавары праўду» горада Глыбокае звярнулася жыхарка Шаркоўшчыны Анфія Далецкая, якая каторы год запар не можа знайсці справядлівасці ў зямельнай спрэчцы з суседам Яўгенам Лысёнкам.

Раней мы аб гэтым ўжо пісалі.

Яўген Лысёнак працуе дырэктарам Шаркоўшчынскай аўтабазы, а спадарыня Далецкая – звычайная пенсіянерка. Адбылося ўжо некалькі судоў, як кажа Анфія Далецкая: “Засталося толькі звяртацца ў Вярхоўны суд і асабіста да прэзідэнта, каб дабіцца праўды і пакончыць з усімі выпрабаваннямі, якія напаткалі яе ў час усёй гэтай “судовай валакіты”. Але спадарыня Далецкая ўжо згубіла ўсю надзею на тое, што дзяржаўныя структуры ёй дапамогуць.

Таму яна вырашыла падпісаць «Грамадзянскую дамову» з кампаніяй “Гавары праўду” і звярнуцца на тэлеканал “Белсат”, каб распавесці сваю гісторыю. Яна спадзяецца, што толькі такім чынам яе заўважаць і яна зможа вырашыць сваё пытанне.

20 чэрвеня Анфія Далецкая падпісала «Грамадзянскую дамову», і з гэтага часу грамадскія актывісты Глыбокага ўзялі на сябе адказнасць падтрымліваць жыхарку Шаркоўшчыны ў яе справе.

zapraudu.info

21 июня 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі