+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Зінаіда Мілешчанка: Я заўсёды гатова дапамагчы людзям

Актывістка кампаніі “Гавары праўду” Зінаіда Мілешчанка з невялікага гарадскога пасёлка Круглае, што на Магілёўшчыне, сваёй галоўнай задачай лічыць аказанне дапамогі людзям у адстойванні іх законных правоў.

— Я заўсёды гатова дапамагчы людзям,калі яны звяртаюцца да мяне па дапамогу, — кажа Зінаіда Уладзіміраўна. –А звяртаюцца па самым розным пытанням, але асабліва людзей хвалююць праблемы аказання жыллёва-камунальных паслуг: няправільна налічваюць аплату, няма гарачай вады, грошы бяруць за капітальны рамонт, а не робяць дзесяцігоддзямі і г. д. Дапамагаю пісаць людзям скаргі, кажу, што патрэбна ведаць законы, каб адстойваць свае правы. Даводзіцца дапамагаць людзям і ў вырашэнні праблемных пытанняў з мясцовай міліцыяй, калі дзеянні асобных яе прадстаўнікоў не ўлічваюць патрабаванняў беларускіх законаў і працэдуры іх выканання. Спрабую аказваць дапамогу і ў вырашэнні канфліктных пытанняў з адміністрацыяй прадпрыемстваў, органамі мясцовай улады. Людзі прыходзяць не толькі да мяне дахаты, але часта падыходзяць проста ў краме, каб распавесці пра свае праблемы і папрасіць дапамогі ў іх вырашэнні.

Па словах Зінаіды Мілешчанкі, зараз асноўная праблема, якая хвалюе круглянцаў, — гэта шалёны рост коштаў на прадукты харчавання пры тым, што заробкі ў працоўных павялічваюцца вельмі марудна.

— Пенсіянеры пастаянна пытаюцца, калі ўжо “бацька” павялічыць нам пенсіі, цэны ж ужо вось на колькі выраслі, — распавядае Зінаіда Мілешчанка. – Я на гэта адказваю, што калі вам пенсію і павялічаць, дык гэта падвышэнне ўсё роўна не пакрые падвышэння коштаў на асноўныя тавары і паслугі.

Зінаіда Мілешчанка актыўна ўдзельнічае і ў грамадска-палітычным жыцці Круглянскага раёна, яна з’яўляецца каардынатарам кампаніі “Гавары праўду” у гэтым рэгіёне,  уваходзіць у склад партыі “Справядлівы Свет”.

Зінаіда Уладзіміраўна карыстаецца вялікім аўтарытэтам сярод жыхароў Кругляншчыны, яна выбіралась дэпутатам Круглянскага райсавета, падчас апошніх выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў у 2010 годзе вылучалась кандыдатам у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Падчас выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе разам з мужам актыўна ўдзельнічала ў камандзе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Пры правядзенні пікетаў у яго падтрымку на Зінаіду Уладзіміраўну спрабавалі аказваць ціск мясцовыя супрацоўнікі міліцыі, аднак запалохаць гэту актыўную жанчыну так і не змаглі. Пасля заканчэння выбарчай кампаніі муж Зінаіды Мілешчанка Анатолій Мілешчанка быў вымушаны звольніцца з працы ў мясцовым ПМК № 266 і сысці на пенсію з-за ціску з боку адміністрацыі прадпрыемства. Як кажа сама Зінаіда Уладзіміраўна, “мужа выжылі з працы за ўдзел у пікетах у падтрымку Някляева”.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

11 мая 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі