+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Зінаіда Цімошак: Не адрамантуюць дарогу – звернемся ў суд

На днях ад начальніка філіялу КУП “Мінскаблдарбуд” Драгана Д. В. я атрымала адказ на мой зварот у райвыканкам па праблеме неабходнасці асфальтавання ўчастка дарогі Слуцк – Жукі.

Як водзіцца, райвыканкам перадаў зварот ў дарожна-будаўнічую арганізацыю, кіраўнік якой паведаміў, што асфальтаванне пашкоджаных участкаў дарогі на 2015год не прадугледжана і там рэгулярна выконваецца ямачны рамонт. Прыйшлося прадоўжыць перапіску па праблеме – гэтым разам ужо з начальнікам ДРБУ-125.

sluck

У сваім звароце я даводжу да кінаўніка інфармацыю аб тым, што асобныя ўчасткі дарогі “Слуцк – Жукі” ўяўляюць сабой суцэльныя яміны, і іх настолькі многа, што выкананне “ямачнага рамонту” – пустое выкідванне грошай на вецер.

Праз невялікі адрэзак часу пад уздзеяннем вільгаці і тэмпературных перападаў адрамантаваныя ямкі яшчэ болей паглыбляюцца і пашыраюцца.

Таксама пры рамонце вялікай колькасці ямак дарожнае палотна становіцца не аднародным, і машына скача па дарозе, як конь. Наяўнасць папераджальных і абмяжоўваючых хуткасны рэжым знакаў не забяспечвае ў поўнай меры бяспечны праезд транспартных сродкаў, таксама неаднароднае дарожнае пакрыццё стварае пагрозу для паломак аўтатранспарта.

Таксама прыйшлося давесці да спадара Драгана інфармацыю аб тым, што кожны год кіроўцы асабістых аўтамабіляў выплочваюць грошы за допуск да адрамантаваных дарог. У частак дарогі Слуцк — Жукі — гэта дарога, па якой я часта езжу на сваё лецішча, а таксама гэта частка дарогі, якая злучае Капыль і Слуцк.

У сувязі з узнікшай праблемай настойліва папрасіла, каб кіраўніцтва арганізацыі знайшло сродкі і прыняло меры для таго, каб да чэрвеня 2015 года на дарозе Слуцк — Жукі дарожнае цвёрдае пакрыццё на ўсіх ўчастках дарогі адпавядала стандартам для аўтамабільных дарог Беларусі.

У іьшым выпадку (калі дарога не будзе адрамантавана належным чынам да вызначанага тэрміну) паспрабуем вырашыць гэтую праблему праз суд Слуцкага раёну.

Зінаіда Цімошак, www.zapraudu.info

18 января 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі