+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Скончыўся суд па крымінальнай справе полацкага актывiста «Гавары праўду»

Скончыўся суд па крымінальнай справе Яўгена Парчынскага. Вырак — 7, 5 мільёнаў штрафу. Сам актывіст лічыць гэтую справу «пераследам за сваю дзейнасць».

Парчынскаму інкрымінуюць падзеі, якія адбыліся аж у 2009 гадзе. Яўген Парчынскі абвінавачванні не прызнаў, зьвязаныя з махлярствам і падбухторваньнем да дачы хабараў.

1409172295_parchinskiy-sul-27.08«Пяць гадоў таму, за год да прэзідэнцкіх выбараў, я збіраўся ўзначаліць перадвыбарчы штаб кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча па Полацкаму і Наваполацкаму рэгіёну. І тут даведваюся, што супраць мяне распачалася крымінальная справа. Я ня веру ў такія супадзенні»-зазначыў ен.

Наколькі вядома, гэтую справу пяць гадоў таму спынілі…

— Так, адвакат яшчэ на стадыі следства даў зразумець следчым, што справа нікчэмная і разваліцца ў судзе. Яе спынілі. Але ж час ідзе, стары «шкілет” вырашылі выцягнуць з шафы. І дзівоцтвы пачаліся яшчэ ў верасні мінулага году, калі да мяне на кватэру прыйшлі з вобшукам, хоць нічога і не знайшлі. Магчыма, гэта было звязана з доктарам Ігарам Пастновым, якога за пошукі праўды накіравалі ў псіхіятрычную бальніцу. Ігар змог перадаць ліст з бальніцы, але за дзень да вобшуку я перадаў яго ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Можа быць, тады гэты ліст і шукалі?

Але чаму аднавілі справу?

— Я для мясцовых уладаў ужо даўно, як костка ў горле, таму, напэўна, вырашылі нейтралізаваць. Я працаваў у перадвыбарчых штабах Аляксандра Казуліна, Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Усса, балатаваўся на мясцовых выбарах ад кампаніі «Гавары праўду”. Праз год – чарговыя прэзідэнцкія выбары ў краіне, я ізноў планаваў актыўна дапамагаць дэмакратычным кандыдатам… Усё гэта асобным людзям, безумоўна, не падабаецца. Але, паверце, нават калі мяне ізалююць, то будзе каму замяніць.

Хто вас падтрымлівае ў такі складаны перыяд?

-Я хачу падзякаваць усіх, хто працягнуў руку дапамогі ў насамрэч складаны для мяне жыццёвы перыяд. Гэта і Праваабарончы цэнтр «Вясна» і кампанія «Гавары праўду”, Дзмітрый Усc, дэмакратычная грамадскаць нашага рэгіёна… Такая падтрымка надае моцы і застаўляе верыць у лепшае. А якім яно будзе – пабачым…

«Свободный регион»

28 августа 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі