+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Zмена» правяла пікет у падтрымку Івана Амельчанкі (фоты)

17 траўня адбылося «баявое хрышчэнне» новага чальца маладзёвага крыла «Гавары праўду» — «Zмена».

У якасьці першага задання яму было даручана правесці адзіночныя пікеты ў мікрараёне «Сухарава». Спачатку балёнагаловы сябра «Zмены» пікетаваў каля магазіна «Бліскавіца» у падтрымку Івана Амельчанкі, героя відэакліпа-жарту «Му сор ОК», якому ўчора прысудзілі 15 сутак адміністратыўнага арышту.

Потым зменаўскі навабранец заклікаў жыхароў сталіцы да ігнору выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якія маюць адбыцца неўзабаве, ля ўваходу ў гандлёвы цэнтр «Maximus».

Як адзначылі лідары «Zмены», новы сябра добра выканаў даручэнне і ўжо прыняты ў шэрагі маладзёвай каманды.

zapraudu.info

17 мая 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета