+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Zмена раздае «муку» (фота, відэа)

Маладзёвыя актывісты грамадскай кампаніі «Гавары праўду» правялі сёння чарговую акцыю пад умоўнай назвай «Zмена раздае «муку»».

Суколкі са слоганам «Мука лудак», які стаў вельмі папулярным пасля «лялечнай акцыі», яны ўручылі шэрагу вядомых беларускіх палітыкаў і медыя-персон: Яўгену Ліпковічу, Уладзіміру Някляеву, Аляксандру Атрошчанкаву, Віктару Івашкевічу, Аляксею Януковічу, Андрэю Кабанаву.

Яўген Ліпковіч

Аляксандр Атрошчанкаў

Віктар Івашкевіч

Уладзімір Някляеў

Андрэй Кабанаў

Аляксей Янукевіч

— Гэтай акцыяй «Zмена» заклікае беларускіх палітыкаў і актыўную частку нашага грамадства перастаць лаяцца паміж сабой ды высвятляць, «у каго страмчэй яйкі», — так пракаментаваў сутнасць сённяшняга мерапрыемства адзін з яго ўдзельнікаў, — мы заклікаем ўсіх аб’яднацца і вырашыць першапачатковую праблему, якая ўсім вядома ўжо столькі гадоў. А пачынаць дзейнічаць трэба з добрага жарта, бо ўсе дыктатарскія рэжымы больш за ўсё баяцца смеха сваіх грамадзян, гэта для рэжыма, кажучы словамі дзяўчынак з украінскага руху FEMEN, «як сярпом па шайбам»!

zapraudu.info

22 марта 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі