+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«ЗРАТУЕМ БЕЛАРУСЬ!» — новая стратэгія «Гавары Праўду»

Сення, 3 жніўня, адбылася прэсавая канферэнцыя Уладзіміра Някляева, які агучыў стратэгію  «Гавары Праўду» на палітычную кампанію да канца 2011 года. Сутнасць стратэгіі: актывісты кампаніі будуць не толькі падтрымліваць ініцыятыву аб’яднаных дэмакратычных сіл па падрыхтоўцы 8 кастрычніка Народнага Сходу, але  разам з тым збіраць подпісы з патрабаваннямі да дэпутатаў парламента прыняць законы, адпавядаючыя інтарэсам беларускага народа. Назва новай стратэгіі «Зратуем Беларусь». Ніжэй прапануем тэкст зварота да грамадскасці:

Грамадзянская кампанія “Гавары праўду” дамагалася і дамагаецца аднаго: справядлівасці.

Дзеля гэтага мы, актывісты кампаніі “Гавары праўду!”, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, якая гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права рыхтаваць і прапаноўваць парламенту законапраекты, пачынаем збор подпісаў у падтрымку наступных заканадаўчых ініцыятываў.

1. Не дадзім чыноўнікам красці! Дзеля гэтага падпішымся пад патрабаваннем да дэпутатаў парламента прыняць  закон, які абавязвае чыноўнікаў і ўсіх іх сямейнікаў публічна дэклараваць даходы і расходы. Усе грошы, якія ёсць у краіне, зарабляюцца народам, і справядлівасць патрабуе, каб у народа іх было не меней, чым у чыноўнікаў.

 

2. Не дадзім распрадаць краіну! Дзеля гэтага падпішымся пад патрабаваннем да дэпутатаў парламента прыняць  закон, які не дазваляе ўладзе прыватызаваць дзяржаўныя прадпрыемствы, народную ўласнасць без удзелу народа. Прыватызацыя прадпрыемстваў і вытворчасцяў, якія ўтвараюць бюджэт, магчымая толькі пасля ўсенароднага абмеркавання і рашэння.

3. Абаронім ад беднасці саміх сябе і нашых дзяцей! Дзеля гэтага падпішымся пад патрабаваннем да дэпутатаў парламента прыняць  закон аб кампенсацыях страт, абумоўленых эканамічным крызісам. Кампенсацыі павінны быць гарантаваныя квотамі на ўласнасць і зямельнымі паямі, якія кожны грамадзянін Беларусі можа атрымаць часткай уласнасці, зямлі, або іх рэальным коштам.

 

Падтрымаем кампанію “Гавары праўду!”

Падпішымся пад заканадаўчымі ініцыятывамі!

Зратуем Беларусь!


Першую подпіс пад патрабаваннямі да дэпутатаў У. Някляеў паставіў асабіста.

3 августа 2011

Коментарии

  • Артем3 августа 2011 #

    Где можно поставить подпись?

  • Андрей3 августа 2011 #

    Готов собирать подписи.

  • Ваня3 августа 2011 #

    нас всех — инициативных\ трезвых\ не зомбированных Белорусов — снова окунут в беззаконие и унизят… и всё это будет на глазах «ХАВАЮЩЕГО ВСЁ ЭТО НАРОДА\БЫДЛА»… и «этот народ» — снова пойдёт утром на работу, будет терпеть, стыдиться но молчать, унижаться и подлизывать — чтоб якобы «хоть самому по-тиху как-то жить… ведь мало кто понимает как должно и можно жить… «машина — опатриотизации запущена как надо»…

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі